
Еўрасаюз увёў 15-ы пакет санкцый супраць рэжымаў Беларусі і Расеі. У “чорны спіс” трапілі 26 чалавек і дзве кампаніі з Беларусі.
Пад санкцыі трапілі Vlate Logistik LLC — транспартная кампанія, якая валодае двума памежнымі пунктамі і атрымлівае вялікія падатковыя льготы, і Ruzekspeditsiya LLC, якая ўдзельнічала ў абыходзе санкцый праз экспарт аўтамабіляў.
Таксама пад абмежаванні з боку Еўразвязу трапілі суддзі, якія абвяшчалі палітычна матываваныя прысуды, супрацоўнікі турмаў і СІЗА, дзе з палітвязнямі жорстка абыходзяцца, бізнесоўцы, якія атрымлівалі выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і абыходзілі санкцыі ЕЗ.
Паводле інфармацыі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, санкцыі ўведзеныя супраць 11 суддзяў лукашэнкаўскага рэжыму. Сярод іх і былы старшыня Мастоўскага раённага суду Віталь Сініла.
Віталь Сініла на пасадзе суддзі і старшыні Мастоўскага суду неаднаразова абвяшчаў прысуды ўдзельнікам мірных грамадскіх акцый. Так ён засудзіў жыхароў Мастоўскага раёну Віктара Царыкевіча і Сяргея Бурака за іх выказванні ў сацыяльных сетках і іншыя формы мірнага пратэсту.
18 красавіка 2023 году Сініла быў прызначаны суддзём і старшынём суду Гарадзенскага раёну.
На новым месцы ён таксама паспеў вызначыцца палітычнымі карнымі прысудамі:
Таксама ў “чорны спіс” ЕЗ трапілі 5 супрацоўнікаў СІЗА і калоній. Сярод іх Віктар Лутцаў, начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Гародні. Ён адзін з тых, на чыім сумленні застаецца смерць палітвязня Алеся Пушкіна, які знаходзіўся ў зняволенні ў гарадзенскай турме.
