
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на студзень 2025 году.
1 студзеня
210 гадоў таму (1815) – У Варшаве памёр Ян Канопка, ваенны дзеяч ВКЛ, генерал, удзельнік паўстаньня 1794 г.
105 гадоў таму (1920) – У мяст. Турэц (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Барыс Рагуля, дзеяч нацыянальнага руху ў 1940-ыя, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградчыне, намесьнік прэзідэнта БЦР на Наваградзкую акругу (1944 г.). Пасьля вайны дзеяч эміграцыі (Бельгія, Канада), віцэ-прэзідэнт Рады БНР.
80 гадоў таму (1945) – У в. Падчарнейкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Міхась Патрэба, беларускі навуковец, педагог, грамадска-палітычны дзеяч.
35 гадоў таму (1990) – Створаны Слонімскі драматычны тэатр.
2 студзеня
140 гадоў таму (1885) – У в. Ракавічы (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Багдан Келес-Краўзэ, польскі архітэктар і мастак.
115 гадоў таму (1910) – У в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).
75 гадоў таму (1950) – У Варшаве памёр Юзаф Ядкоўскі, польскі археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер, музеязнавец. Нараджэнец Гародні. Пахаваны на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі.
3 студзеня
95 гадоў таму (1930) – У в. Дэгісі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Іваноўскі, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргонях у 1949-50 гг.
5 студзеня
215 гадоў таму (1810) – Памёр Казімір Рагоўскі, тэолаг-езуіт, філосаф, педагог. Вучыўся і працаваў у Слоніме, выкладаў у Наваградку.
6 студзеня
415 гадоў таму (1610) – Памёр Андрэй Волан (нар. у 1530 г. у маёнтку Біюцішкі, Ашмянскі р-н), беларускі грамадзкі дзеяч, філосаф, правазнавец, пісьменьнік. Пахаваны ў Біюцішках.
220 гадоў таму (1805) – У Сьвіслачы нарадзіўся Вінцэнт Седлікоўскі, удзельнік паўстаньня 1830 г.
7 студзеня
Раство Хрыстова (Каляды) па юльянскім праваслаўным календары.
100 гадоў таму (1925) – У Варшаве памёр Марыян Абрамовіч, рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры. Вывучаў на Наваградчыне беларускую мову.
8 студзеня
45 гадоў таму (1980) – У Беластоку памёр Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых гг. жыў і дзеіў у Слоніме. Пахаваны на беластоцкіх праваслаўных могілках.
10 студзеня
225 гадоў таму (1800) – У м. Кулігоўшчына (Кобрыньскі р-н) нарадзіўся Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 г. скончыў Гарадзенскую гімназію.
11 студзеня
45 гадоў таму (1980) – У Берасьці памёр Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Мішуковічы (Івейскі р-н). Пахаваны на берасьцейскіх Гарнізонных могілках.
12 студзеня
40 гадоў таму (1985) – Заснаваны Мастоўскі дзяржаўны музей «Лёс і чалавек».
14 студзеня
45 гадоў таму (1980) – Памёр Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, педагог. Пахаваны на радзіме ў в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н).
15 студзеня
140 гадоў таму (1885) – У Варшаве памёр Антон Адынец, паэт, філамат, перакладнік, выдавец. Нараджэнец Гяйстунаў (Ашмянскі р-н).
85 гадоў таму (1940) – Увядзеньне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на далучанай да СССР тэрыторыі Заходняй Беларусі.
40 гадоў таму (1985) – У Гародні адчынены рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (зь верас. 1989 г. – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі).
16 студзеня
25 гадоў (2000) – У Гародні адбылася агульнабеларуская сустрэча ветэранаў нацыянальна- вызвольнага руху – вязьняў сталiнскiх канцлягероў.
17 студзеня
40 гадоў таму (1985) – У Беластоку памёр Піліп Кізевіч, дзеяч нацыянальнага заходнебеларускага руху, актывіст ТБШ. Нараджэнец в. Стральцы (Гарадзенскі р-н).
18 студзеня
95 гадоў таму (1930) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Сьцяпан Міско, беларускі мастацтвазнавец, культуролаг, дысідэнт.
20 студзеня
120 гадоў таму (1905) – У Слуцку нарадзіўся (паводле інш. зьв. 25 студз.) Ян Пятроўскі, рэлігійны дзеяч, літаратар, выдавец, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстрыя, ЗША). Працаваў пастарам у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н).
65 гадоў таму (1955) – У Гданьску памёр Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Нараджэнец в. Малыя Шастакі (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны на гарнізонных могілках у Гданьску.
20 гадоў таму (2005) – У Варшаве памёр Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху. Пахаваны на могілках Павонзкі.
22 студзеня
135 гадоў (1890) – У в. Дзедзіна (Мёрскі р-н) нарадзіўся Ільдафонс Бобіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, выдавец. З 1923 г. працаваў пробашчам у Германавічах, у 1930-44 гг. –у Іўі. Пахаваны ў Іўі каля касьцёлу.
24 студзеня
215 гадоў таму (1810) – У в. Гаўя (Івейскі р-н) нарадзіўся Уладзіслаў Брахоцкі, грамадзкі дзеяч, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.
25 студзеня
135 гадоў таму (1890) – У в. Нясутычы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Стагановіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, удзельнік БНС, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).
26 студзеня
35 гадоў таму (1990) – Беларуская мова Вярхоўным Саветам БССР была абвешчана ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.
27 студзеня
135 гадоў таму (1890) – У в. Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША). Працаваў у Вераскаве і Наваградку.
28 студзеня
30 гадоў таму (1995) – У Англіі ў Лонданскім хосьпісе Сьвятога Крыстофера памёр Мар’ян Богуш-Шышка, беларуска-польскі мастак, педагог. Нараджэнец в. Трокенікі (Астравецкі р-н).
31 студзеня
20 гадоў таму (2005) – У Пінску памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў. Пахаваны на пінскіх могілках Пасянічы. Нараджэнец в. Лозкі (Наваградзкі р-н).
