Такая практыка была і раней, але яна не была прапісана заканадаўча.

Урад РБ зараз абнавіў спіс падставаў, па якіх могуць прызнаць, што дзеці знаходзяцца ў «сацыяльна небяспечным становішчы» (па-расейску — так званы «СОП»). Цяпер афіцыйна прызнана, што статус будзе з’яўляцца, калі бацькоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных артыкулах.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для пастаноўкі сям’і на ўлік дастаткова, каб бацькі былі зафіксаваныя як выпіўшыя кіроўцы, ці як наркаманы, хуліганы, займаліся прастытуцыяй. У гэты ж пералік сацыяльных заганаў трапіў і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».