Цяпер кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: 9 жніўня — пяцігоддзе беспрэцэндэнтных рэпрэсій у Беларусі.

“За пяць гадоў было рэпрэсавана не менш за 100 тысяч чалавек”, — кажа праваабаронца “Вясны” Яна Галаган.

Асоба: 6 жніўня мастаку і палітвязню Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў.

“Я буду жыць доўга, як Шагал”, — успамінаюць словы Пушкіна яго сябры.

Тым часам у Варшаве адкрылася выстава “Застацца”, прысвечаная Алесю Пушкіну.

Каментар: 4 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам у Беларусі. Гэты дзень паўстаў у 2012 годзе менавіта таму, што за год да гэтага, 4 жніўня 2011 года, быў арыштаваны беларускі праваабаронца Алесь БяляцкіПра тыя часы ўспамінае праваабаронца Алена Лапцёнак.