У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 прозвішчаў — цяпер у ім 5589 чалавек.

8 жніўня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі 23-гадовага палітвязня Цімафея Караткевіча, а таксама 73-гадовую Надзею Фафанаву, асуджаную за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».