У Гарадзенскім вялікім гандлёвым цэнтры TRINITI адкрылі “уголок свежей прессы”. Напэўна на цэнтральным месцы гэтай “прессы” задарма будзе найперш “Гродзенская праўда”. Няма сумневу, што беларускамоўных выданняў там дакладна ня будзе. Прапагандысты пішуць:
Каждую среду можно бесплатно ознакомиться с новыми выпусками популярных газет и журналов: с деловой прессой, глянцевыми изданиями, новостными сводками.

З рэкламнага допісу вынікае, што такая інфармацыйная халява будзе толькі па серадах. Але рэкламшчыкі неабачліва выставілі на фота мужчыну з кубачкам, расфарбоўка якога нагадвае бел-чырвона-белую. Такую “крамолу” напэўна не сцерпіць даносчыца Бондарава.