Стала вядома, што ў Гародні ў мінулую пятніцу, 5 верасня, затрымалі вядомую грамадскую актывістку Валянціну Навумаву. Затрыманая змешчана пад арышт. Супраць яе вядзецца крымінальная справа, дакладна вядома, што фігуруе артыкул 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), магчыма выстаўлены і іншыя абвінавачванні.

Валянціна Навумава значны час была сябрам партыі левых “Справядлівы свет”. Яе пераследавалі і раней. Так у 2017 годзе яна была засуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі “недармаедаў” 15 сакавіка таго году. Тады яе засудзілі да штрафу на 15 базавых велічынь.