У нядзелю, 12 кастрычніка, краіны Еўропы, у тым ліку Польшча, Літва і Латвія, пачнуць выкарыстоўваць на знешніх межах новую сістэму ўезду і выезду (EES). Яна паступова заменіць звыклыя штампы ў пашпартах на лічбавы запіс аб падарожніках з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз і Шэнгенскую зону.

Праўда, ёсць шмат выключэнняў. Мэта — узмацненне бяспекі, піша Delfi.lv.

EES паслядоўна ўвядуць усе краіны Еўразвязу, акрамя Ірляндыі і Кіпра. Пры гэтым Нарвегія, Ісляндыя, Швайцарыя і Ліхтэнштайн, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, таксама будуць яе выкарыстоўваць.

Сістэма заменіць звыклыя штампы ў пашпартах: замест гэтага пры перасячэнні мяжы будуць збірацца біяметрычныя даныя — адбіткі пальцаў, фатаграфіі, а таксама звесткі пра паездку. Гэта рашэнне накіравана на падвышэнне эфектыўнасці памежнага кантролю і дакладнасць уліку знаходжання замежнікаў.

EES будзе прымяняцца да грамадзян трэціх краін, што ўязджаюць у Латвію або іншую дзяржаву — сябра Шэнгенскай зоны для кароткатэрміновага знаходжання працягласцю да 90 дзён цягам любога 180‑дзённага перыяду (калі чалавек уязджае раней — яго не ўпусцяць).