
Кожную суботу ў 7:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: 10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падрыхтавалі аналіз і спіс падзей, якія адбыліся ў тэме смяротнага пакарання з 2020 па 2025 год. Размаўляем пра гэта з каардынатарам кампаніі Андрэем Палудам.
Каментар: Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі абмеркавалі на вебінары, арганізаваным Міжнародная Платформай Падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB). На ім жа прадставілі новы даклад Платформы пад назвай: “Шляхі прыцягнення да адказнасці ў Беларусі. Механізмы рэагавання на парушэнні правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права”.
Падзея: У Варшаве з 6 па 17 кастрычніка праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Сёмага кастрычніка ў яе рамках адбыўся сайд-івэнт на тэму “Шляхі да прыцягнення да адказнасці ў Беларусі” (“Path to Accountability for Belarus”) — у якім ўзялі ўдзел былая палітзняволеная Аксана Колб і юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка.
