
Нацыянальны статыстычны камітэт падаў афіцыйны звесткі па краіне велічыні заробкаў за верасень. Па-ранейшаму яны найвышэйшыя ў сферах інфармацыі і сувязі.
Паводле даных статкама ў верасні сярэдняя намінальная налічаная зарплата работнікаў Беларусі (да выліку падаткаў і складкаў) у Беларусі склала 2746,4 рубля.
Сярэдняя зарплата ў розных рэгіёнах склала:
- Менск – 3620 рублёў (+23,2 рубля);
- Менская вобласць – 2800,5 рубля (-89,2 рубля);
- Гомельская вобласць – 2462,6 рубля (+23,8 рубля);
- Гарадзенская вобласць – 2446,5 рубля (-27,6 рубля);
- Берасцейская вобласць – 2435,1 рубля (-26,7 рубля);
- Магілёўская вобласць – 2308,5 рубля (-26,6 рубля);
- Віцебская вобласць – 2299 рублей (-24,2 рубля).
У верасні найвышэйшыя заробкі былі ў сферах інфармацыі і сувязі (5897,2 рубля), фінансаў і страхавання (3803,5 рубля), будаўніцтва (3639,4 рубля).
Сярэдні заробак у прамысловасці – 2908,1 рубля, у сельскай гаспадарцы – 2351 рубель, на транспарце – 2646,3 рубля, у гандлі – 2540,1 рубля, ахове здароўя – 2134,9 рубля.
Найменшыя заробкі ў работнікаў адукацыі (1830,8 рубля), сферы часовага пражывання і харчавання (2007,9 рубля), а таксама творчасць, спорт, творчество, сфера адпачынку (2039,8 рубля).
