12 снежня палітвязню, які памёр у зняволенні, Ігару Ледніку магло споўніцца 65 гадоў.

Беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, публіцыст, палітвязень Ігар Леднік нарадзіўся 12 снежня 1960 года ў Менску.

Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Затрыманы 12 красавіка 2022 года і незаконна засуджаны на тры гады пазбаўлення волі за нібыта «паклёп на прэзідэнта» Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле ў партыйным часопісе БСДП, дзе сцвярджаў, што саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны пагражае суверэнітэту Беларусі. У траўні 2022 года быў прызнаны палітычным зняволеным.

Ігар Леднік выступаў за скасаванне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і лічыў, што Беларусь парушае Будапешцкі мемарандум. Ён таксама лічыў, што разагнанне Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры і падарвала бяспеку ў рэгіёне.

У турме Леднік рэгулярна падвяргаўся жорсткаму абыходжанню, яго здароўе сур’ёзна пагоршылася. Леднік меў слабае здароўе, праблемы з сэрцам і памёр у зняволенні пасля аперацыі на страўнікава-кішачным тракце. 20 лютага 2024 года стала вядома, што ён памёр ад спынення сэрца ў менскім раённым шпіталі, куды быў дастаўлены з калоніі ў Бабруйску. Дакладная дата яго смерці была нявызначаная. Ігар Леднік стаў пятым вядомым палітвязнем, які памёр у турме Беларусі менш чым за два гады.

Светлая памяць…