фота з фэйсбуку Валера Руселіка

Сілавікі зноў прыходзілі да родных гарадзенскага журналіста і блогера Валера Руселіка.

Валер Руселік паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Facebook: сёння зноўку прыходзілі мянты да маіх сваякоў у Беларусі, распытвалі пра мяне. На пытаньне: “дык а ў чым справа-та? што ён там ужо нарабіў?” – пачалі распавядаць пра тое, што вось я стварыў групу “daroha” і там клевяшчу на ўласьць.

Але я даўно не абнаўляю свой канал. Ну што ж, відаць, усё-ткі натхніць мяне “родина” на тое, каб я перарваў паўзу й сапраўды троху па ёй зноўку праехаўся.

Напомнім, што раней міліцыянты ўжо турбавалі сваякоў Руселіка – у красавіку гэтага году.