Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.

Гэта Замяцін Іван, Ісаеў Уладзімір, Валыхін Яўген, Махнач Аляксандр, Цвікевіч Сяргей, Бакіноўскі Ілля, Гусейнаў Раман.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1398 чалавек, з іх 660 — беларусы. Бальшыня з гэтых людзей уключаны ў спіс паводле палітычных матываў