Прыкладна а 12‑й адключаныя камеры ў «Каменным Логу» на мяжы з Літвой. 

Адключаныя камеры таксама на выезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» і «Бераставіца».

Мінулы раз менавіта камеры відэаназірання пагранперахода зафіксавалі, як Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць нейтральную зону, і гэта даказала хлусню лукашэнкаўцаў, што ён перайшоў у Літву. 

Сёння чакаецца, што з Беларусі будзе вывезена ў Літву і Польшчу дзве групы палітвязняў.