
Бераставіцкі РАУС
“Бераставіцкая газета” расказала на сваім старонках пра праявы ў раёне “экстрэмізму” і “тэрарызму” і як ад іх “защититься, соблюдая закон”.
Паводле бераставіцкіх міліцыянтаў, якіх прадстаўляў старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Бераставіцкага РАУС Дзмітрый Шах, за 2025 год сілавікі паспяхова змагаліся з “экстрэмізмам”. Лічбы палітычных рэпрэсій па дыфамацыйных артыкулах выглядаюць так:
19 чалавек былі прыцягнутыя да адказнасці за «распаўсюд экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП);
2 чалавекі былі прыцягнутыя да адказнасці за «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП);
1 чалавек быў засуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК);
1 чалавек быў засуджаны за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Яшчэ Шах паведаміў, што за 2025 год грамадзянамі добраахвотна былі зданыя 9 адзінак “незаконно хранящегося оружия” і 211 адзінак боезапасаў.

Дзмітрый Шах з жонкай-міліцыянткай Ганнай
–Основным местом совершения преступлений, связанных с экстремизмом, в настоящее время становится сеть Интернет, где происходит распространение либо хранение экстремистских материалов, а также размещение комментариев, – говорит Дмитрий Шах. – Злоумышленники рассчитывают, что, совершая преступления в глобальной сети, они останутся безнаказанными и смогут избежать ответственности. Однако благодаря должному уровню взаимодействия и технического оснащения правоохранительных структур раскрыто множество таких преступлений.
