Ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 лютага.

Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

«Будзьма беларусамі!» — гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Мае адпаведныя сайт і сацыяльныя сеткі.