
Жонка палітзняволенага Дзяніса Івашына Вольга Івашына падзялілася новым вершам, дасланым журналістам:
“На 188-мы дзень народзінаў бацькі нашае нацыі Вінцэнты Кастуся Каліноўскага я маю для яго й для вас своеасаблівы падарунак ад Дзяніса Івашына: яго новы верш “Крылы дня”. Не кажу, што гэта нейкае прысьвячэньне ад нашага ваяра, бо верш напісаны ажно 22 студзеня. Проста сёньня акурат панядзелак, і я нарэшце маю чым аднавіць традыцыю лірычнага пачатку тыдня. Але выпадковасьці ў гэтым сьвеце здараюцца насамрэч нячаста:
“Крылы дня
Прачынаецца дзень у марознай цішы,
Гарэзуе надосьвітку ў бельлі пухмянай,
Пакрысе маладзее ў туманнай смузе,
Поўніцца барваю, першымі промнямі.
Наўкола віднее,
Сьцюдзёны блакіт разамгліўся ўгары.
Уськвечваюць промні масянжовымі пасамі,
Узалочваюць зіхоткім сяйвом,
Прывываюць жывымі ясвамі
Мой шэры прастакутнік надзеі.
Мароз дае дыхту,
Але я не чужаюсь.
Вярыгі яго я ськінуў даўно.
Адно ён бадзёрыць, кратае, гартуе,
Кшталцуе крышталь, суладзьдзе думак.
Узгадваю альтанку ў атачэньні гурбоў
І бацькоўскі дыхавічны боршч,
Засьнежаную азярыну
І пацалунак гарачы каханай.
Адчуць радасьць жыцьця!
Дзень мацнее штосілы,
Весялуе, зырчэе, красуе
І ўзрастаю разам зь ім.
Палымнею, жыву, імчу на крылах!”
У 188-мы дзень народзінаў бацькі нашае нацыі Вінцэнты Кастуся Каліноўскага я маю для яго й для вас своеасаблівы падарунак ад Дзяніс Івашын: яго новы верш “Крылы дня”. Не кажу, што гэта нейкае прысьвячэньне ад нашага ваяра, бо верш напісаны ажно 22 студзеня. Проста сёньня акурат панядзелак, і я нарэшце маю чым аднавіць традыцыю лірычнага пачатку тыдня. Але выпадковасьці ў гэтым сьвеце здараюцца насамрэч нячаста:
“Крылы дня
Прачынаецца дзень у марознай цішы,
Гарэзуе надосьвітку ў бельлі пухмянай,
Пакрысе маладзее ў туманнай смузе,
Поўніцца барваю, першымі промнямі.
Наўкола віднее,
Сьцюдзёны блакіт разамгліўся ўгары.
Уськвечваюць промні масянжовымі пасамі,
Узалочваюць зіхоткім сяйвом,
Прывываюць жывымі ясвамі
Мой шэры прастакутнік надзеі.
Мароз дае дыхту,
Але я не чужаюсь.
Вярыгі яго я ськінуў даўно.
Адно ён бадзёрыць, кратае, гартуе,
Кшталцуе крышталь, суладзьдзе думак.
Узгадваю альтанку ў атачэньні гурбоў
І бацькоўскі дыхавічны боршч,
Засьнежаную азярыну
І пацалунак гарачы каханай.
Адчуць радасьць жыцьця!
Дзень мацнее штосілы,
Весялуе, зырчэе, красуе
І ўзрастаю разам зь ім.
Палымнею, жыву, імчу на крылах!”

