На чарговую рэалізацыю праекту рэканструкцыі было адведзена 5 гадоў. Да гэтага будынкі пасля пажару былі доўга ў занядбаным стане.

Уладныя медыі пішуць, што новае памяшканне будзе выконваць ролю шматфункцыянальнага турыстычнага цэнтру, пры тым захаваўшы гістарычнае аблічча.

У комплексе павінны размясціцца міні-бровар, музей піва, рэстараны, пабы, буцікі, гатэль.

Кіраўнік інвестпраекту Аляксандр Шыманчук расказаў, што ў зімовы перыяд на аб’екце занятыя каля 70 чалавек. Нібыта ідуць бетонныя і аздобныя працы (цяжка толькі ўявіць, што ў такія маразы гэта ўсё робіцца якасна).

Будуецца асноўны ўваход у цэнтр. У верасні плануецца адкрыць галоўны офіс, а потым і іншыя аб’екты ў сутарэннях будынку. Заключаная дамова з буйным вытворцам тратуарнай пліткі, які прадаставіць на аб’ект сваіх спецыялістаў па яе ўкладанні. Пастаўлена заданне сёлета выйскі на ўзбярэжную Нёману. Працы ўжо пачаліся, забіваюцца палі для будаўніцтва агляднай пляцоўкі.