КДК

Лукашэнка 3 сакавіка зрабіў чарговыя кадравыя перамяшчэнні і прызначэнні чыноўнікаў.

На пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці прызначаны Аляксей Іглікаў. Да гэтага часу ён узначальваў Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці.

Анатоль Дарожка, які раней узначальваў гэтае ведамства ў Гарадзенскай вобласці, будзе цяпер кіраваць КДК Менскай вобласці.