
Чыноўнікі Гарадзенскага аблвыканкаму працягваюць сваё зацятае змаганне з “дармаедамі”.
1 красавіка прайшло адмысловае паседжанне каардынацыйнага савету па прафілактыцы правапарушэнняў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Віктара Пранюка. На ім “обсудили, как воздействовать на трудоспособных граждан, не занятых в экономике. Речь, в первую очередь, шла о тех, кто может, но не хочет работать, злоупотребляет спиртным и рано или поздно попадает в поле зрения милиции”.

Чыноўнік Віктар Пранюк
Віктар Пранюк хваліў працу міліцыянтаў і паведаміў, што “всего на территории Гродненской области проживает 43,5 тысячи граждан, незанятых в экономике. Многие из них становятся героями криминальных сводок”.
