Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала агляд роўню свабоды ў свеце за 2025 год. Беларусь атрымала ўсяго 7 балаў са 100 магчымых і апынулася сярод краін з найгоршымі паказчыкамі.

Падрабязную інфармацыю пра Беларусь можна паглядзець тут.

У аглядзе адзначаецца:

«Беларусь — аўтарытарная дзяржава, у якой выбары адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды істотна абмежаваныя. Сілавікі жорстка збіваюць і адвольна затрымліваюць журналістаў, актывістаў і звычайных грамадзян. Судовая сістэма і іншыя інстытуты не валодаюць незалежнасцю і не стрымліваюць уладу Аляксандра Лукашэнкі».