
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на красавік 2026 году.
1 красавіка
Міжнародны дзень жартаў.
Міжнародны дзень птушак.
50 гадоў таму (1976) – Памёр Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47 гг. Пахаваны ў Слоніме. Нараджэнец в. Глоўсевічы.
2 красавіка
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

4 красавіка
180 гадоў таму (1846) – У Вільні памёр Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 гг. быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі. Пахаваны на віленскіх Бернардынскіх могілках.

10 гадоў таму (2016) – У Менску памёр Уладзімір Казьбярук, беларускі літаратуразнавец. У 1949-52 гг. працаваў у Любчы і Нягневічах (Наваградзкі р-н).

5 красавіка
90 гадоў таму (1936) – У Міры (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт, сцэнарыст.

6 красавіка
80 гадоў таму (1946) – У в. Дземяхі (Рэчыцкі р-н) нарадзілася Валянціна Коўтун, беларуская паэтка, літаратуразнаўца. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёну (1969-1970 гады).

7 красавіка
Сусьветны дзень здароўя.
10 красавіка
95 гадоў таму (1931) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

11 красавіка
Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў фашыстоўскіх канцлагераў.
80 гадоў таму (1946) – У в. Несьцяняты (Смаргонскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Церабун, беларускі скульптар, мастак.

12 красавіка
Сусьветны дзень касманаўтыкі і авіяцыі
13 красавіка
155 гадоў таму (1871) – У мяст. Лугіна (Марыямпальскі пав., Летува) нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

35 гадоў таму (1991) – Утворана Гарадзенская каталіцкая дыяцэзія.
14 красавіка
15 гадоў таму (2011) – У Лідзе памёр Аляксандр Жалкоўскі, беларускі краязнавец, публіцыст. З 1962 г. жыў і працаваў у Лідзе. Нараджэнец в. Цёмнае Балота (цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі р-н).

5 гадоў таму (2021) – Памёр Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік. У 1949-1950 гг. вучыўся і працаваў у Наваградку.

15 красавіка
Міжнародны дзень культуры
17 красавіка
135 гадоў таму (1891) – На Сакольшчыне (Беласточчына) нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

18 красавіка
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

19 красавіка
30 гадоў таму (1996) – У Гародні памёр Пётр Башко, беларускі настаўнік, педагог. Нараджэнец Парэчча (Гарадзенскі р-н).
20 красавіка
360 гадоў таму(1666) – У в. Горка (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
21 красавіка
Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі)
22 красавіка
Міжнародны дзень Маці-Зямлі
23 красавіка
Сусьветны дзень кнігі і аўтарскага права
24 красавіка
Міжнародны дзень салідарнасьці моладзі
160 гадоў таму (1866) – Нарадзіўся Анатоль Касьперскі (верагодна ў Галынскай гміне, дата сьмерці невядомая), беларускі настаўнік, арганіст, вясной 1924 г. быў пробашчам у Бераставіцы.
26 красавіка
Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986 год). 40 гадоў з дня аварыі.
140 гадоў таму (1886) – У в. Лынкішкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Юльян Бароўка, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, працаваў у Гародні, у 1923 г. служыў у Барунах, з 1937 г. у Рэплі, дзе і памёр.
28 красавіка
Сусьветны дзень аховы працы
115 гадоў таму (1911) – Нарадзіўся Васіль Каляда, актывіст КПЗБ, настаўнік, у 1959-69 гг. – дырэктар Дома музею Адама Міцкевіча ў Наваградку.

29 красавіка
95 гадоў таму (1931) – У Пецярбургу памёр Яўхім Карскі, беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог, заснаваньнік навуковага беларусазнаўства. Нараджэнец в. Лаша (Гарадзенскі р-н). Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Смаленскіх могілках.

30 красавіка
Сусьветны дзень пародненых гарадоў.
