МУС

3 красавіка МУС абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Цяпер у ім 6468 чалавек.

Сярод іншых у спіс дадалі былых сілавікоў Сяргея Шпака і Андрэя Бакурэнку, якія ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў відэазвароце афіцэраў запасу. У дакуменце пазначана, што яны «вызваленыя ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення».

З пазнакай «адбывае пакаранне» ўключаныя:

Мікіта Пуціла, Ілля Валвенкін, Яўген Дзерунаў, Канстанцін Мядзведзеў, Ягор Кракасевіч, Дзмітрый Баніта, Сяргей Палхоўскі.

З пазнакай «судзімасць не пагашана» даданыя:

Дзяніс Ліхалет, Мікіта Зюзікаў, Кірыл Карніцкі, Аляксей Бенда, Ілля Камульчык, Уладзімір Чурыла, Віктар Варвановіч, Марк Верашчагін, Алег Сумара, Яна Маскалёва, Аляксандр Васіліхін.

А ў спіс “тэрарыстаў” таксама дадалі яшчэ 11 чалавек.

КГБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

У яго дадалі:

Вячаслава Бандарчука, Дзяніса Прохарава, Паўла Шурмея, Вадзіма Кабанчука, Аляксея Назарава, Аляксея Кавальчука, Алену Маліноўскую, Дзмітрыя Дробыша, Вячаслава Ванславовіча, Сяргея Палхоўскага, Святлану Ангелейку (Святлану Хлышчанкову).

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» ажно 1436 чалавек, з іх 688 — беларусы.