
Напрыканцы красавіка ў Гародні пачнуць завочна судзіць 28-гадовага Аляксандра Зубрыка.
Яму інкрымінуюць:
— ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці),
— ч. 2 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак),
— ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі),
— арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады),
— арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Судовы працэс пачнецца 27 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе. Зубрыка заклікалі з’явіцца туды на 10-ю гадзіну.
Нагадаем, што раней Аляксандр Зубрык працаваў на лідскім прадпрыемстве “Лакафарба”. Яго затрымлівалі за каментары ў чаце «Лида для жизни ЧАТ», пасля чаго адпусцілі пад залог да суду. Была заведзена крымінальная справа. А ў ліпені 2022 году Зубрык быў абвешчаны ў вышук.
