
фота ілюстрацыйнае
Пераслед паводле артыкула 411 КК у Беларусі стаў сістэмнай практыкай пасля 2020 года. Важна адзначыць, што гэты артыкул, як і раней, гэты артыкул таксама актыўна выкарыстоўваецца супраць звычайных зняволеных як сродак узмацнення дысцыплінарнага кантролю і пакарання за парушэнні рэжыму. Гэта сведчыць пра ўніверсальны характар інструмента ціску.
Па звестках праваабаронцаў, на сённяшні дзень па гэтым артыкуле засуджаны больш за 80 палітвязняў, 45 з якіх працягваюць знаходзіцца ў зняволенні. Пад пераслед па гэтым артыкуле трапляюць як тыя, у каго ўжо сканчваецца асноўны тэрмін і яны хутка мусяць выйсці на волю, так і тыя, каго асудзілі на 15-20 гадоў.
На сённяшні дзень толькі на падставе прысуду паводле арт. 411 КК утрымліваюцца некалькі палітзняволеных, у тым ліку Мікіта Емяльянаў, гарадзенец Уладзімір Кніга, Павел Аўчароў і Андрэй Любецкі.
Вясна
