міліцыя Ліды

Жыхар Ліды паскардзіўся на працу ДАІ — да яго прыйшлі сілавікі і знайшлі «экстрэмізм»

Прапагандысты паведамляюць, што 38-гадовы жыхар Ліды зняў ролік у TikTok з абурэннем працы ДАІ пасля ДТЗ ягонай жонкі.

Да яго прыйшлі сілавікі і выпісалі адміністрацыйны пратакол за «ўмяшанне ў адміністрацыйны працэс». Таксама ў яго нібыта знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі ў сацсетках — праверка па іх факце працягваецца.