Анджэй Пачобут

Былы палітвязень Анджэй Пачобут кажа, што прызвычаіцца да свабоды аказалася не так проста, паведаміў “Белсат”:

“Няма здаровых людзей, ёсць дрэнна дыягнаставаныя». Але ўсё лепш, чым я думаў. Павольна прывыкаю да свабоды. Гэта зусім не так лёгка. Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было… цяпер дэманы раптам на мяне накінуліся. Што ж, такое жыццё” .

Яшчэ ўчора Анджэй пісаў, што працягвае падымацца а 5-ай раніцы, бо такая завядзёнка была ў турме:

“Нас будзіў гімн Беларусі «Мы, беларусы – мірныя людзі…» Сёння гімн, на шчасце, мне ніхто не ўключае, але звычка рана ўставаць засталася. Дзякуючы гэтаму я маю магчымасць любавацца цудоўнай раніцай. Варшава прыгожая!”.