Мігранты на мяжы

Парушальнікі мяжы ў Літве / VSAT

Літоўскія памежнікі затрымалі 18 мігрантаў, якія нелегальна трапілі праз мяжу з Беларусі.

Яны перабраліся цераз мяжу праз падземны ход, паведамляе прэс-служба памежнікаў. Заўважыць іх удалося з дапамогай сістэмы відэаназірання. Парушальнікі мяжы выкапалі падземны ход пад агароджай з беларускага боку.

Усе яны былі маладымі мужчынамі. 17 мігрантаў назваліся грамадзянамі Афганістана. Прычым пашпарты мелі толькі трое, а астатнія былі без дакументаў. Яшчэ адзін мігрант заявіў памежнікам, што ён грамадзянін Шры-Ланкі, але ў яго таксама няма дакументаў.

Пасля затрымання ўсіх парушальнікаў мяжы вярнулі ў Беларусь.

У Літве кажуць, што гэта другі выпадак, калі мігранты карыстаюцца падземным ходам. Папярэдні такі выпадак быў зафіксаваны 6 красавіка ў Віленскім раёне.

Сёлета з Беларусі ў Літву нелегальна спрабаваў трапіць 731 мігрант. У Польшчы зафіксавана 146 такіх спробаў, у Латвіі — 2475.

Еўрарадыё