
фота ілюстрацыйнае
Выявілася, што падаць дакументы на легалізацыю ў Польшчы праз новую сістэму MOS 2.0 немагчыма, калі ваша электронная скрынка заканчваецца на mail.ru.
Упраўленне па справах іншаземцаў у Польшчы папярэдзіла 8 траўня: дамен mail.ru распазнае электронныя дакументы іншаземцаў як спам і сам блакуе іх адпраўку ў MOS.
«Звярніце ўвагу! Дамен mail.ru разглядае электронныя лісты, адпраўленыя з сістэмы MOS на адрасы электроннай пошты, зарэгістраваныя ў гэтым дамене, як спам і не дазваляе іх дастаўку. Звязацца з адміністратарам дамена не ўдалося. Таму мы рэкамендуем выкарыстоўваць адрасы электроннай пошты на іншых даменах, каб пазбегнуць праблем з атрыманнем апавяшчэнняў ад сістэмы MOS», – гаворыцца ў паведамленні на сайце MOS.
З 27 красавіка 2026 года Польшча цалком змяніла правілы падачы дакументаў на легалізацыю для іншаземцаў. Зараз амаль увесь працэс пераходзіць электронна – праз новую сістэму MOS (Modul Obsługi Spraw, Модуль абслугоўвання справаў). Гэта партал для запаўнення заяваў на атрыманне дазволу на жыхарства ў Польшчы.
