
Школьнікаў працягваюць мілітарызоўваць. На базе аздараўленчага лагера “Свіцязь” адбылося адкрыццё намётавага лагера ваенна-патрыятычнага профілю “Патриот” з кругласуткавым знаходжаннем. Менавіта тут праходзяць вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў устаноў адукацыі Наваградскага раёну.

Паведамляецца, што “на церемонии открытия лагеря присутствовали заместитель председателя Новогрудского райисполкома Людмила Мороз, начальник управления образования райисполкома Ирина Скобля, заместитель командира войсковой части 75158 по идеологической работе Александр Залога и другие почетные гости”. Ужо традыцыйна не абышлося і без служыцеля РПЦ.
Удзельнікамі збораў сталі каля 70 бнакоў з розных школаў раёну. 26 траўня іх засялілі ў намётавы гарадок, дзе яны павінны стойка цярпець “тяготы и лишения”.


