Ярохін і Рэзянкоў

Ярохін і Рэзянкоў, скрыншот відэа

Новае міліцэйскае прызначэнне адбылося ў Лідзе, дзе памяняўся начальнік РАУС Лідскага райвыканкаму. 29 траўня начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму генерал-маёр Дзмітрый Рэзянкоў прадставіў асабоваму складу лідскай міліцыі новага начальніка – палкоўніка Андрэя Ярохіна.

Да гэтага Ярохін узначальваў адддзел унутраных спраў Астравецкага райвыканкаму, дзе “благодаря своим волевым качествам добился высоких результатов”. Прапагандысты пішуць, што пад кіраўніцтвам Ярохіна Астравецкі РАУС “завоевал высшую награду – Кубок Владимирова и был признан лучшим отделом в стране в своей категории”.

Цяпер Ярохіна прызначылі весці да вяршыняў лідскіх міліцыянтаў.

У Астраўцы Ярохін служыў з кастрычніку 2023 году. Службу ў органах унутраных спраў ён пачаў у 1996 годзе, навучаючыся ў Менскай спецыяльнай сярэдняй школе МУС. З 1998-га быў інспектарам па вышуку ўчастка дарожнай міліцыі Івейскага РАУС, потым участковым інспектарам, начальнікам ізалятара часовага ўтрымання. З 2017-га па верасень 2023-га займаў пасаду першага намесніка начальніка.