
Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на чэрвень 2026 году.
1 чэрвеня
Міжнародны дзень абароны дзяцей.
135 гадоў таму (1891) – У Ліпнішках (Івейскі р-н) нарадзіўся Янка Францук, беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкага канцлягеру.
115 гадоў таму (1911) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

115 гадоў таму (1911) – У Гародні нарадзіўся Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.
2 чэрвеня
100 гадоў таму(1926) – У в. Запольле (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Пятро Рашэтнік, дзеяч нацыянальнага руху, сябра СБМ, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Наваградку ў гімназіі і настаўніцкай семінарыі.

3 чэрвеня
240 гадоў таму (1786) – У мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз, асьветнік, прыродазнавец.

4 чэрвеня
135 гадоў таму (1991) – На сустрэчу з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ выправіліся паломнікі зь Беларусі. Праз мяжу праехалі аўтобусамі 8 тысяч чалавек з Гарадзенскай і 2 тысячы чалавек з Менскай і Віцебскай абласьцей.
5 чэрвеня
Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
115 гадоў таму (1911) – У в. Копцевічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, журналіст.

6 чэрвеня
185 гадоў таму (1841) – У маёнтку Мількаўшчына (Гарадзенскі р-н), нарадзілася Эліза Ажэшка (дзявочае Паўлоўская, польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня 1863-64 гг.

15 гадоў таму (2011) – У Менску памёр Уладзімір Конан, філосаф, літаратуразнавец, культуролаг, публіцыст. Пахаваны на Паўночных могілках сталіцы. Нараджэнец в. Вераскава (Наваградзкі р-н).

7 чэрвеня
50 гадоў таму (1976) – У Менску памёр Міхась Машара, беларускі пісьменьнік, удзельнік заходнебеларускага руху. Пахаваны на Паўночных могілках. У 1924 г. быў пасьля фельчарскай школы ў санітарным батальёне ў Гародні.

8 чэрвеня
45 гадоў таму (1981) – Створаны Гарадзенскі лялечны тэатар.
9 чэрвеня
15 гадоў таму (2011) – У Менску памёр Павел Місько, беларускі дзіцячы пісьменьнік, перакладнік, публіцыст. У 1959-64 гадах працаваў уласным карэспандэнтам газеты “Звязда” па Гарадзенскай вобласці.
11 чэрвеня
50 гадоў таму (1976) – Памёр Леанард Чарняк, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. Нараджэнец в. Дордзішкі (Смургонскі р-н). Вучыўся ў Ашмяне, працаваў у Эйшышках, з 1920 г. у Смургонях, у 1933-36 гг. у Трабах.
12 чэрвеня
15 гадоў таму (2011) – На памежным пераходзе Брузгі (Гарадзенскі раён) адбыўся масавы штрайк аўтамабілістаў (больш 100 удзельнікаў). Акцыя была разагнана АМАПам.
13 чэрвеня
60 гадоў таму (1966) – У в. Усялюб (Наваградскі р-н) нарадзіўся Андрэй Пяткевіч, беларускі паэт.
14 чэрвеня
130 гадоў таму (1896) – У в. Гайнін (Ляхавіцкі р-н) нарадзіўся Пётра Татарыновіч, беларускі сьвятар, грамадска-культурны дзеяч, літаратар, выдавец, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Італія, Ватыкан). У 1922-24 гг. вёў рэлігійную дзейнасць у Наваградку.
15 чэрвеня
130 гадоў таму (1896) – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Павал Каравайчык, беларускі культурны дзеяч, пісьменьнік.
16 чэрвеня
95 гадоў таму (1931) – У Вільні з-за перасьледу ўладамі застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар. У 1909-10 гг. працаваў у Іўі.
17 чэрвеня
20 гадоў таму (2006) – Памёр Іван Сяргейчык, беларускі празаік, паэт, вайсковец. Пахаваны ў Слоніме.
18 чэрвеня
220 гадоў таму (1806) – У маёнтку Парэчча (Слонімскі р-н) нарадзіўся Міхал Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг.
115 гадоў таму (1911) – У в. Мінкі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
15 гадоў таму (2011) – У Гародні была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага.
19 чэрвеня
85 гадоў таму (1941) – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі сябраў некамуністычных грамадзкіх і палітычных арганізацый.
20 чэрвеня
460 гадоў таму (1566) – У Грыпсхольме (Швэцыя) нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1587-1632 гг.
15 гадоў таму (2011) – У Гародні памёр Эдуард Мазько, беларускі паэт, гісторык. Пахаваны ў Мастах.

21 чэрвеня
285 гадоў таму (1741) – У Ліёне (Францыя) нарадзіўся Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.
22 чэрвеня
85 гадоў таму (1941) – Напад фашысцкай Германіі на СССР. Працяг другой сусветнай вайны на тэрыторыі Гарадзеншчыны.
23 чэрвеня
Міжнародны алімпійскі дзень
85 гадоў таму (1941) – Войскі Германіі занялі Беласток і Гародню.
24 чэрвеня
25 гадоў таму (2001) – У Гальшанах памёр Эдуард Корзун, беларускі настаўнік, краязнавец. З 1957 г. жыў і працаваў у Гальшанах.
25 чэрвеня
15 гадоў таму (2011) – Памёр Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт, сцэнарыст. Нараджэнец мястэчка Мір.

26 чэрвеня
Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў
28 чэрвеня
95 гадоў таму (1931) – У Наваградку адкрыты курган Адама Міцкевіча.
30 чэрвеня
160 гадоў таму (1866) – У Вільні памёр Антон Глінскі (нар. у 1797 г.), беларуска-польскі пісьменьнік, фальклярыст, перакладнік. Нараджэнец Шчорсаў. Пахаваны на могілках Росы.
