
2 чэрвеня падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму ўручылі Узнагароду Салідарнасці і Правоў Чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.
Гэтая ганаровая адзнака прысуджаецца асобам, якія праявілі выключную адданасць справе абароны правоў чалавека не толькі ў грамадзянскай супольнасці, але і ў такіх сферах, як культура, навука і адукацыя. Уганараванне беларускага праваабаронцы, які ўжо з’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, звязана з ягоным значным унёскам у здзяйсненне гістарычных зрухаў у галіне правоў чалавека.
Ганаровую адзнаку старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» ўручыла дырэктарка цэнтру Магдалена Містат.


Удзельнікі Форуму
2 чэрвеня ў Гданьску праходзіць ІІ Касцюшкаўскі форум. Гэта падзея, якую ўжо другі раз праводзяць Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча і Еўрапейскі цэнтр салідарнасці.
Фота Беларускага Радыё Рацыя
