
Старшыня КДК Васіль Герасімаў
Сілавыя і кантрольныя органы Беларусі «спынілі 100 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем тэрарызму і экстрэмізму» за 2025 год. Гэта патэнцыйна ня менш 100 затрыманых.
Камітэт дзяржаўнага кантролю адсправаздачыўся, што працягвае працу для «супрацьдзеяння фінансавання тэрарызму, экстрэмізму, іншай дзейнасці, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны». Кіраўнік ведамства Васіль Герасімаў у аўторак, 9 чэрвеня, на супольным паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі ў “парламенце” агучыў статыстыку за мінулы год.
Паводле Герасімава, у краіне спынілі сотню «злачынстваў», звязаных з «экстрэмізмам і тэрарызмам»:
«У працэсе супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікі выкарыстоўвалі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, тэхнічныя сродкі, рэсурсы інтэрнэту, а таксама тэхналогію блокчэйн».
Сілавік не назваў дэталяў «злачынстваў» і не тлумачыў, колькі чалавек за гэта затрымалі. Але ў практыцы апошніх гадоў пад «экстрэмісцкімі» артыкуламі часцей за ўсё хаваюцца палітычна матываваныя крымінальныя справы. «Фінансаваннем экстрэмізму» ўлады называлі нават дапамогу палітзняволеным ці іхным сваякам грашовымі пераводамі ці харчовымі наборамі – затрыманым за гэта беларусам прысуджалі рэальныя тэрміны зняволення.
На мінулым тыдні прайшла хваля ператрусаў і «прафілактычных размоваў» у справе ЕГУ, які нядаўна «экстрэмісцкай арганізацыяй». Цяпер студэнты ці бацькі могуць быць звінавачаныя ў фінансаванні, ізноў жа, “экстрэмізму” за тое, што аплочваюць навучэнне ў гэтым ВНУ.
Таму за соткай «спыненых злачынстваў» могуць быць 100 затрыманых беларусаў.
Белсат
