
У Беластоку 10 чэрвеня адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці. Каля ста чалавек – журналісты, грамадскія дзеячы, актывісты беларускай дыяспары, сябры польскіх арганізацый віталі Анджэя Пачобута, які прыехаў у сталіцу Падляшша.
У гэты дзень сярод шэрагу сустрэч, Анджэя Пачобута віталі ў Беластоку гарадскія і ваяводскія ўлады. У час такой сустрэчы яму была ўручаная Ганаровая Адзнака Падляшскага Ваяводства.
А бліжэй да вечару каля помніку Ежы Папялушку ў скверы адбылася шырокая грамадская сустрэча.

Выступае Марэк Занеўскі

Удзельнікі акцыі



Анна Кетліньска, Марэк Занеўскі, Анджэй Пачобут і Роберт Тышкевіч

Анна Кетліньска ўручыла Пачобуту партрэт з яго выявай, які быў асноўным на акцыях у яго падтрымку

Выступае Анна Кетліньска

Выступае Роберт Тышкевіч


Анджэй Пачобут дзякаваў усім за салідарнасць па-польску і па-беларуску


На акцыі было шмат беларускіх і польскіх сцягоў


Выступае Сяргей Верамеенка

Выступае Ян Роман
Акцыі салідарнасці ў Беластоку будуць працягвацца, паколькі ў Беларусі дагэтуль застаецца значная колькасць палітвязняў.
