праграма Вясна

Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

Каментар эксперта: Амаль год таму, 25 чэрвеня 2025 года, Украіна і Рада Еўропы падпісалі дамову аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала для прыцягнення да адказнасці за злачынствы агрэсіі ў дачыненні да Украіны. А 15 мая 2026 года стала вядома, што ў Радзе Еўропы адобрылі рашэнне аб запуску Спецтрыбунала па агрэсіі супраць Украіны. Сваім каментаром дзеліцца Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH.

Праваабарончы слоўнік: Савет па правах чалавека правядзе сваю шэсцьдзясят другую сесію з 15 чэрвеня па 10 ліпеня 2026 года ў Аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. Адна з тэм прысвечана сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Падзея: У варшаўскім  Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава “Дэпатрыяцыя”. У аснове яе не толькі сведчанні пратэсных падзей 2020-га, але і больш раннія экспанаты.

Асоба: Кацярына Андрэева – журналістка “Белсату”, якая была затрыманая пасля стрыму з беларускіх пратэстаў у лістападзе 2020-га.