
Візіт лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага на Беласточчыну пачаўся з візіту ў Гайнаўку і сустрэчы з навучэнцамі Гайнаўскага беларускага ліцэя.
Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй суправаджаюць у час візіту дырэктар Цэнтра Беларускай культуры Анатоль Вап і старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.



Падчас візіту Алесь Бяляцкі сустрэўся са школьнай моладдзю, настаўнікамі ліцэя, прадстаўнікамі беларускай меншасці. Наперадзе – сустрэчы з дыяспарай, наведванні беларускіх арганізацый у Беластоку, а таксама ўдзел у прэзентацыі кнігі «Алесь. За беларускае жыццё» і польскай прэм’еры дакументальнага фільма «Bialiatski/Unbroken».

Яўген Вапа, Алесь Бяляцкі і Наталля Пінчук




Алесь Бяляцкі і дырэктар Гайнаўскага беларускага ліцэя Дарыюш Мусюк
