праязны дакумент

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы яшчэ на паўгода падоўжыла спрошчаны парадак выдачы праязнога дакумента замежніка для беларусаў. Гэта заўважыла юрыстка Вольга Дабравольская.

“Кожныя паўгода беларусы ў Польшчы дружна затрымліваюць дыханне і трымаюць кулакі.
Прычына простая: ніхто да апошняга не ведае, ці з’явіцца чарговая пастанова міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, якая падоўжыць магчымасць атрымліваць польскі праязны дакумент на спрошчаных падставах.
І бо кожныя паўгода яна з’яўляецца ў апошні момант. Казычуць нам нервы”, — напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Праязны дакумент замежніка сталі выдаваць беларусам пасля таго, як Лукашэнка забараніў мяняць стары пашпарт у дыппрадстаўніцтвах Беларусі. Вярнуцца ж на радзіму для замены дакумента многія беларусы не могуць, бо гэта пагражае ім палітычным пераследам.

Спрошчаны парадак азначае, што беларусы не павінны даказваць, што яны не могуць атрымаць пашпарт на радзіме. Падаваць заяву на праязны дакумент замежніка можна не толькі з дазволам на пастаяннае жыхарства, але і на часовае.

Еўрарадыё