Пратэсты на плошчы

Кіраўнік СК Канстанцін Бычак паведаміў, што “прававую ацэнку” атрымалі ўсе ўдзельнікі пратэстаў 2020-га году

«Прававую ацэнку атрымалі ўсе ўдзельнікі масавых беспарадкаў, іх арганізатары, асобы, якія аказвалі супраціў праваахоўнікам і – самае галоўнае — тыя, хто выношваў планы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу».

Таксама ён паведаміў, што асобы, «якія ўцяклі за мяжу», не сышлі ад крымінальнага пераследу, а па ініцыятыве Следчага камітэта ўведзены і «эфектыўна выкарыстоўваецца» інстытут спецыяльнай вытворчасці.

Акрамя таго, паводле яго, «актыўна спыняюцца спробы вінаватых схаваць свой даход і маёмасць, якая падлягае канфіскацыі».