
Варшава, фота Гарадзенскай Праваабароны
У параўнанні з красавіком колькасць беларусаў, якія застрахаваныя ў Польшчы, вырасла на 1201 чалавека.
Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных іншаземцаў па стане на канец мая 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з красавіком, піша Reform.news.
У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец мая налічвалася 143 030 грамадзян Беларусі. У параўнанні з красавіком колькасць суайчыннікаў вырасла на 1201 чалавека.
Усяго ў ZUS на канец мая было зарэгістравана 1,329 млн іншаземцаў. Агульная колькасць застрахаваных іншаземцаў вырасла ў параўнанні з красавіком на 13 тысяч чалавек.
Найбольш шматлікай групай іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 891,5 тыс. чалавек (+10 тыс. да красавіка). Беларусы займаюць другое месца. Трэцяе — грамадзяне Індыі (25,26 тыс. чалавек).
