фота ілюстрацыйнае

У месцах зняволення па палітычных прычынах сядзяць мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў. Такую статыстыку падае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Палітычна матываваны пераслед вайскоўцаў пачаўся пасля пратэстаў 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Многія з іх зазналі катаванні, жорсткае абыходжанне і збіванням, а частку ўказамі Лукашэнкі пазбавілі вайсковых званняў. У зняволенні на іх цэлы час ціснуць, у тым ліку праз сваякоў.

Агулам з 2020 года пад крымінальны пераслед з палітычных матываў трапілі не менш за 68 беларускіх вайскоўцаў. На сёння 24 чалавекі адбываюць зняволенне ў выглядзе пазбаўлення волі, двое знаходзяцца на “хіміі”, яшчэ адзін чалавек пад вартай чакае суда. Прынамсі дзесяць вайскоўцаў былі засуджаныя паводле абвінавачання ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэкса).

Найбольшы вядомы тэрмін, прызначаны судом вайскоўцу, складае 21 год пазбаўлення волі.