
Эксперты ААН заявілі, што ануляванне лукашэнкаўскімі ўладамі пашпартоў васьмі былых палітвязняў, якіх пасля вызвалення прымусова вывезлі з краіны, можа быць формай транснацыянальных рэпрэсій, паведамляе «Вясна».
Яны адзначылі, што людзі не атрымалі ні афіцыйных паведамленняў, ні тлумачэнняў, а пазбаўленне дакументаў можа істотна абмежаваць іх правы, у тым ліку на свабоду перамяшчэння, працу, медыцынскую дапамогу і банкаўскія паслугі.
Эксперты таксама выказалі занепакоенасць працягам пераследу былога палітвязня і праваабаронцы Леаніда Судаленкі і заклікалі ўлады Беларусі спыніць выкарыстанне антыэкстрэмісцкага заканадаўства для пераследу за мірную праваабарончую дзейнасць.
