фэст у Зэльве

Каля 300 удзельнікаў гістарычнай рэканструкцыі збяруцца 11 ліпеня ў Зэльве на фестывалі «Легендарныя эпохі». Фэст пройдзе ўжо шосты раз на пляцоўцы каля старога млына ў райцэнтры.

Фэст пачнецца з параду эпох, падчас якога будуць прадстаўлены розныя гістарычныя перыяды. Сярэднявечча прэзентуюць рыцарскія конныя і пешыя турніры, а таксама спаборніцтвы лучнікаў. Раннюю Новую эпоху прадставяць выступленні конных гусараў і «шатляндскай пяхоты». Таксама наведвальнікі ўбачаць рэканструкцыю падзей Першай сусветнай вайны.

На фэстывальнай пляцоўцы таксама будзе працаваць выстава ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам. 

Завершыцца фэст канцэртнай праграмай з удзелам беларускіх артыстаў.