краты

6 ліпеня 2026 г. у звязку з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны ў сувязі з дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек.

Сярод прызнаных палітвязнямі і адзін чалавек з Гарадзеншчыны – Аляксандр Пелеш.

Аляксандр Пелеш засуджаны па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў, абразе прадстаўніка ўлады, суддзі і А. Лукашэнкі, распальванні варожасці ці варажнечы па арт. 368, 130, 391, 370, 369 КК ажно да шасці гадоў пазбаўлення волі ў “папраўчай” калоніі;