Архіпелаг Беларусь

У Варшаве зусім нядаўна пабачыла свет унікальнае выданне пад назвай “Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych” – “Архіпелаг Беларусь. Аповяды былых палітвязняў”. Выдаўцом кнігі ёсць Ośrodek studiów wschodnich im. Marka Karpia.

Кніга выданая на польскай мове і змяшчае ўспаміны і аповяды 13 былых палітычных вязняў. Сярод гэтых вядомых імёнаў і некалькі людзей з Гарадзеншчыны – Павел Мажэйка, Анджэй Пачобут, Галіна Дзербыш, Аляксандар Фядута.

Іншыя палітвязні, успаміны якіх змешчаны ў кнізе, гэта Антаніна Канавалава, Ігар Карней, Віктар Пархімчык, Зміцер Кучук, Паліна Шарэнда-Панасюк, Павел Вінаградаў, Зміцер Казлоў, Уладзімір Булаўскі, Ірына Слаўнікава.

Унікальнасцю кнігі, акрамя занатаваных дакументальна сведчанняў былых палітвязняў, ёсць маляваныя з памяці герояў кнігі ілюстрацыі турэмнага побыту, месцаў зняволення, спецыфікі пенітэнцыярнай сістэмы, тых прыніжальных для людской годнасці ўмоваў знаходжання засуджаных людзей.

У наступнай публікацыі пазнаёмім вас з гэтымі ўнікальнымі малюнкамі-ілюстрацыямі.