
Апошняе паседжанне па палітычна матываванай справе гарадзенкі Валянціны Навумавай павінна адбыцца 24 ліпеня. Стала вядома, што пракурор запрасіў для Валянціны Навумавай 7 гадоў зняволення.
Напомнім, што карны працэс пачаўся 29 чэрвеня ў абласным судзе. Вядзе працэс адзін з сама жорсткіх суддзяў вобласці Мікалай Рачынскі. За яго плячыма дзясяткі палітычна матываваных крымінальных спраў. Навумавай інкрымінаваныя наступныя артыкулы:
артыкул 16, частка 6 (Пасобніцтва ў суўдзеле ў злачынстве)
артыкул 130, частка 1 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)
артыкул 130, частка 3 (Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі 1 ці 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў)
артыкул 188 (Паклёп)
артыкул 203-1, частка 3 (Парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоваў)
артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)
артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
артыкул 368, частка 1 (Абраза Лукашэнкі)
артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
артыкул 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў)
артыкул 391 (Знявага суддзі)
Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году. З таго часу яна знаходзіцца пад вартай.
