Ігар Лобан

У Гародні прадаюць кватэру экс-следчага і былога ўдзельніка BYPOL Ігара Лобана.

Трохпакаёвую кватэру плошчай 68,3 кв. м па Індурскай шашы ў Гародні выстаўляюць на аўкцыён. Зараз маёмасць знаходзіцца пад арыштам і забаронай на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў, а ў самой кватэры зарэгістраваныя 5 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх.

Нагадаем, Ігара Лобана завочна засудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу на 200 000 рублёў паводле артыкулаў пра «распальванне варожасці», «змову з мэтай захопу улады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

Вясна