
Вертыкальнікі раёнаў, напалоханыя тым, што іх сапраўды могуць адправіць у войска за нядбайнасць у час уборкі ўраджая (а менавіта да гэтага заклікаў Лукашэнка) кінуліся на палеткі імітаваць дапамогу камбайнёрам ды іншым хлебаробам. Яскравы прыклад наваградскія чыноўнікі. Пра іх ір’янасць паведамляе раённая газета “Новае жыццё” (жыццё новае, а звычкі старыя – савецкія):
На Новогрудчине дан старт новой трудовой традиции – по инициативе главы района работники районного исполнительного комитета вышли на сельскохозяйственные работы. Сегодня мужчины трудятся на полях ОАО «Кошелево-Агро», где уже убран урожай.
Характэрны стыль прапагандыстаў, якія, што называецца ” з трыбухамі” выдаюць сваіх начальнікаў. Бо ўзнікае рэзоннае пытанне – калі уже убран урожай, то дзе там і над чым “сегодня трудятся” чыноўнікі, якія пакінулі ўтульныя кабінеты з вентылятарамі!?
Далей праўда пішацца, што вертыкальнікі робяць наступнае: Трудовой десант, возглавляемый Сергеем Сергеевичем (старшынём райвыканкаму Чаркоўскім – ГП), помогает аграриям сельхозпредприятия свозить рулоны соломы, «разбросанные» по полю, в одно место.
Первая бригада методично грузит полутонные рулоны соломы на специальную платформу, прикрепленную к трактору. Груз – тяжелый, поэтому работники райисполкома работают в команде. Все четко и слаженно, словно на конвейере.
Вось так, шаноўныя чытачы: Ленін цягаў бервяно на суботніках, а Сяргей Чаркоўскі ўпэўнена грузіць цюкі з саломай. Галоўнае ж – не ўгнявіць галоўнакамандуючага і не загрымець пад ружжо на вайсковыя зборы.

