
У Беластоку 9 жнівеня на Рынку Касцюшкі прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія вымушаныя ў гэтым месяцы сустракаць свой дзень народзінаў у няволі. Акцыя была прымеркаваная таксама і да 6 гадавіны беларускай рэвалюцыі годнасці.
Зараз у месцах зняволення ў Беларусі знаходзяцца найменш 879 палітвязняў. Рэальныя ж лічбы ў разы болей. З іх прынамсі 72 змушаныя сустрэць свой чарговы дзень народзінаў у жніўні – у няволі.
На акцыі прысутнічала каля паўсотні актывістаў, прадстаўнікоў розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый



Беларускае Радыё Рацыя
