
Лукашэнка падпісаў Указ «Пра развіццё аграэкатурызму».
Згодна з дакументам, ільготнае крэдытаванне суб’ектаў аграэкатурызму ад Белаграпрамбанка працягнуць на неабмежаваны перыяд.
Не будзе лімітаў крэдытавання. Павялічваецца таксама тэрмін заключэння крэдытных дамоў: з пяці да сямі гадоў для сельскагаспадарчых арганізацый і з сямі да дзесяці гадоў — для фізічных асоб.
Змяняюцца падыходы да падтрымкі аграэкатурызму ў рэгіёнах, якія знаходзяцца далёка ад вялікіх населеных пунктаў, — замест падатку яны змогуць плаціць спецыяльны збор. Стаўка з 1 студзеня 2026 года — 45 рублёў.
Таксама пашыраюць перелік паслуг, якія можна аказваць у сферы аграэкатурызму. А колькасць дазволеных жылых пакояў у аграэкасядзібах павялічваюць да 15.
